У XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы возьмуць удзел 25 краінаў
Удзельнікамі XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша "Кнігі Беларусі-2009" стануць 25 краінаў. Мерапрыемства адбудзецца з 11 па 15 лютага. Акрамя Беларусі сваю кніжную прадукцыю прадставяць Расія, Украіна, Казахстан, Таджыкістан, Арменія, Літва, Польшча, Славакія, Францыя, Швецыя, Нямеччына, Ізраіль, Індыя, Кітай, Куба, ЗША, Венесуэла. Упершыню ў мінскай кніжнай выставе прымуць удзел Азербайджан, Эстонія, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Іран, Карэя.
Ганаровым госцем свята стане Рэспубліка Казахстан. Казахстан — чацвёртая пасля Расіі, Украіны і Ізраіля краіна, якая атрымлівае такі высокі статум на беларускім кніжным форуме.
БЕЛТА
Ганаровым госцем свята стане Рэспубліка Казахстан. Казахстан — чацвёртая пасля Расіі, Украіны і Ізраіля краіна, якая атрымлівае такі высокі статум на беларускім кніжным форуме.
БЕЛТА