У Японіі ахвярамі паводкі сталі больш за 200 чалавек

У Японіі ахвярамі паводкі сталі больш за 200 чалавек

Колькасць ахвяраў паводкі ў Японіі павялічылася да 204 чалавек, інфармуе ria.ru. 28 японцаў дагэтуль афіцыйна лічацца зніклымі без вестак, месцазнаходжанне яшчэ 54 чалавек невядомае і яны таксама могуць патрапіць у гэты спіс.

Паводкі сталі наступствам працяглых залеваў, якія ў канцы мінулага тыдня прайшлі ў цэнтральных і заходніх рэгіёнах Японіі. Некалькі гарадоў былі затопленыя. Адзначаецца, што найбольш ад стыхіі пацярпела прэфектура Хірасіма, дзе рака знесла чыгуначны мост. Былі эвакуяваныя тысячы людзей, сотні тысяч чалавек застаюцца без вады. На ліквідацыю наступстваў паводкі кінутыя амаль 80 тысяч вайскоўцаў, паліцэйскіх, ратавальнікаў і валанцёраў.

Падобнай магутнай паводкі ў Японіі не было больш за чвэрць стагоддзя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі