У жахлівай аварыі на чыгунцы ва Украіне загінулі 13 чалавек, сярод іх дзіця
У Сумскай вобласці ў аўторак пасажырскі цягнік пратараніў маршрутку з людзьмі.
Трагічнае здарэнне адбылося на чыгуначным пераездзе. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса праігнараваў сігнал семафора. Лакаматыў цягніка разарваў маршрутку на дзве часткі і працягнуў за сабой.
Загінулі 13 чалавек, 5 параненыя (сярод іх таксама адно дзіця), некаторыя з іх — у цяжкім стане. Кіроўца маршруткі, жыхар горада Сумы, 1986 года нараджэння, застаўся жывы.
Фота — ria.ru