У Жлобіне затрымлівалі ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года
![Затрыманыя ў Жлобіне / nashaniva.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zhlobin4.jpg.webp?itok=dIwhNOhD)
Затрыманыя ў Жлобіне / nashaniva.com
21 жніўня стала вядома пра чарговую аблаву на ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года ў Жлобіне. Амапаўцы затрымалі чатырох чалавек. На відэа сілавікоў затрыманыя кажуць, што ўдзельнічалі ў пратэстах і былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" СМІ.
"Наша ніва" даведалася падрабязнасці. Падчас аблавы затрымалі пару — 28-гадовага Аляксея Аўдзеева і 26-гадовую Кацярыну Заічкову. У іх дома ў вёсцы Пірэвічы, а таксама ў іх бацькоў адбыліся ператрусы. Мужчына працуе на Беларускім металургічным заводзе і падпрацоўвае таргетолагам, а дзяўчына зарабляе фатаграфіяй. Супраць Заічковай распачалі адміністрацыйную справу, супраць Аўдзеева — крымінальную. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Жлобіне.
Яшчэ адзін затрыманы — 37-гадовы Аляксандр Савіцкі, які працуе на Жлобінскай ТЭЦ. За ўдзел у пратэстах схапілі і 21-гадовага Максіма Калінічэнку, працаўніка пуцявой машыннай станцыі №117 "Жлобін-Паўночны".
![У Жлобіне затрымлівалі ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/333_18.jpg.webp?itok=KSL-7Zn4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.