У зоне адчужэння ЧАЭС украінская паліцыя затрымала дваіх беларусаў

У зоне адчужэння ЧАЭС украінская паліцыя затрымала дваіх беларусаў

Падчас аперацыі "Мігрант" украінскія паліцыянты затрымалі каля вёкі Парышаў у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС дваіх грамадзян Беларусі — 33 і 42 гадоў. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці.

Мужчына і жанчына на "Таёце" праехалі ва ўкраінскую зону адчужэння, абмінаючы кантрольна-прапускныя пункты. Яны патлумачылі паліцыі, што заблукалі.

На правапарушальнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Украіны.

Аўтамабіль парушальнікаў мяжы затрымалі. Матэрыялы на іх перададзеныя ў суд. Пасля рашэння суда мужчыну і жанчыну перададуць беларускім памежнікам.

У зоне адчужэння ЧАЭС украінская паліцыя затрымала дваіх беларусаў
Фота: kv.npu.gov.ua
У зоне адчужэння ЧАЭС украінская паліцыя затрымала дваіх беларусаў
Фота: kv.npu.gov.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі