У ЗША можа з'явіцца 51-ы штат

У ЗША можа з'явіцца 51-ы штат

У ЗША можа з'явіцца 51-ы штат. На такі статус прэтэндуе сталіца — Вашынгтон. Палата прадстаўнікоў Кангрэса 22 красавіка ўхваліла законапраект (216 — за, 208 — супраць). Цяпер справа за Сенатам, адзначае "Голас Амерыкі".

Летась Сенат не зацвердзіў такое рашэнне Палаты прадстаўнікоў. Цяпер будзе чарговая спроба.

Зацвердзіць рашэнне Кангрэса мусіць амерыканскі прэзідэнт.

Статус штата дазволіў бы Вашынгтону быць прадстаўленым у Кангрэсе двума сенатарамі і адным кангрэсменам. Як вядома, большасць жыхароў сталіцы ЗША на выбарах звычайна галасуе за кандыдатаў ад дэмакратаў. Таму праект з'яўлення новага штата прадказальна не падабаецца рэспубліканцам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі