Учора ў 16 акцыях за #ямыбатька удзельнічала каля 1,5 тысячы чалавек
Мітынг #ямыбатька ў Гродна / hrodna.life
МУС заяўляе, што ва ўчорашніх так званых акцыях "у падтрымку міру, бяспекі і спакою", таксама вядомыя як мітынгі "#ябатька", "за бацьку" ці "луцінгі" прынялі ўдзел каля 1,5 тысячы чалавек. Усяго па краіне адбылося 16 акцый.
У той жа час МУС паведамляе, што па ўсёй краіне прайшлі 22 пратэстныя акцыі ў 13 населеных пунктах. Па падлікамі міліцыі колькасць удзельнікаў склала каля тысячы чалавек. У Мінску "несанкцыянаваныя мерапрыемствы" адзначаліся ў некалькіх месцах.
Усяго ўчора за "парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах" затрыманы 41 чалавек. Да разгляду ў судзе спраў 21 чалавек будзе знаходзіцца ў месцах утрымання затрыманых.
Ці былі затрыманыя ўдзельнікі акцый "у падтрымку міру, бяспекі і спакою" не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.