Удзельнік мітынгу за Лукашэнку ў Мінску — расіянін, які нападаў на Навальнага
На плошчы Перамогі ў Мінску ўвечары 10 верасня адбыўся мітынг прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Яго ўдзельнікі трымалі афіцыйныя сцягі Беларусі, а таксама сцягі СССР і НОД ("Нацыянальна-вызвольнага руху" — расійскай арганізацыі, якая выступае за аднаўленне межаў СССР). Еўрарадыё вяло стрым з гэтага сходу.
Пасля мітынгу на плочы Перамогі ўдзельнікі акцыі прайшлі па праспекце Незалежнасці.
У адным з удзельнікаў мітынгу апазналі расіяніна Аляксея Кулакова — удзельніка нападу на расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў 2017 годзе, піша вядомы блогер Рустэм Адагамаў. Тады Навальнаму ў твар плюхнулі зялёнкай.
Кулакоў вядомы, як удзельнік расійскай нацыяналістычнай групы "SERB". Упершыню яна праявіла сябе ва Украіне ў 2014 годзе, змагаючыся з Еўрамайданам, а потым перабралася ў Расію. дзе змагаецца з антыпуцінскай апазіцыяй.
Один из тех, кто сегодня стоял за Лукашенко на площади Победы — Алексей Кулаков, участник нападения с зелёнкой на Алексея Навального в 2017 году. pic.twitter.com/8PPFO3lNaH
— Рустем Адагамов (@adagamov) September 10, 2020