Удзельнік рэпрэсій у РБ спешна пакінуў Літву і вярнуўся ў Беларусь

Аляксандр Маціевіч

Аляксандр Маціевіч / t.me/belpol/

Удзельнік рэпрэсій у РБ маёр міліцыі Аляксандр Маціевіч спешна пакінуў Літву і вярнуўся ў Беларусь, паведамляе BELPOL. Пра тое, што ён прыехаў у краіну ЕС разам з жонкай і працуе ўсталёўшчыкам вокнаў, стала вядома нядаўна дзякуючы гэтай арганізацыі. Яна перадала ўсе даныя дзяржаўным органам Літвы, і Маціевіч вырашыў не чакаць пытанняў з іх боку — з'ехаў. BELPOL адзначае, што пры наступнай спробе Аляксандра Маціевіча прыехаць у Літву яму пагражае дэпартацыя.

Маціевіч — ураджэнец Дзятлава, яму 33 гады. У МУС быў з 2010 года, служыў у Лідскім РАУС. У 2020-м годзе ён актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць мірных грамадзян і нават праходзіў "пацярпелым" па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі. Па ёй праходзіла дзяўчына, прызнаная беларускімі праваабаронцамі палітзняволенай. Па версіі следства, яна нібыта збіла двух афіцэраў міліцыі, у тым ліку і маёра Аляксандра Маціевіча (ён паскардзіўся на адарваны пагон і на тое, што яго "пацягнулі за куртку", нанеслі "фізічны боль і пакуты"). Насамрэч дзяўчына не дазваляла міліцыі затрымліваць пратэстоўцаў каля касцёла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі