УЕФА дапусціла беларускіх футбалістаў да міжнародных турніраў
УЕФА вырашыла дапусціць беларускія каманды да міжнародных спаборніцтваў / pexels.com
Беларускія футбалісты змогуць удзельнічаць у міжнародных турнірах. Такое рашэнне прыняў выканкам УЕФА, піша Tribuna.com.
"Мы абмеркавалі Беларусь. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі", — заявіў кіраўнік УЕФА Аляксандр Чэферын.
Верагодна, сітуацыю ў Беларусі таксама абмяркуюць на наступным пасяджэнні выканкама 28 чэрвеня.
Разам з тым УЕФА вырашыла адмяніць правядзенне ў Беларусі чэмпіянату Еўропы сярод жанчын да 19 гадоў, які быў прызначаны на 2025 год.
Раней 104 дэпутаты Еўрапарламенту звярнуліся з лістом да прэзідэнта УЕФА Аляксандра Чэферына. Яны прасілі адхіліць зборную Беларусі ад удзелу ў кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Еўропы 2024 года. Сваю прапанову яны абгрунтоўвалі рэпрэсіямі ў Беларусі і саўдзелам уладаў у расійскай вайне супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.