"Украіна, беларусы з вамі": жыхары Беларусі выходзяць на пратэст супраць вайны

Беларусы выйшлі на пратэст супраць вайны, Мінск, 27 лютага 2022 года / Фота праваабаронцаў
Беларусы выйшлі на пратэст супраць вайны, Мінск, 27 лютага 2022 года / Фота праваабаронцаў

27 лютага, у дзень рэферэндуму па Канстытуцыі, беларусы выйшлі на вуліцы гарадоў, каб выказаць сваё стаўленне да вайны супраць Украіны, якую вядзе Расія пры падтрымцы беларускага войска.

"Украіна, беларусы з вамі", "Не — вайне" — гучала на вуліцах Мінска і іншых гарадоў. Пратэстоўцы таксама ўступаюлі ў дыялог з сілавікамі, якія спрабавалі растлумачыць ім, што яны "спакойна жывуць".

Па ўсёй Беларусі адбыліся затрыманні. У спісах праваабаронцаў — сотні затрыманых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі