Украіна і Малдова атрымалі статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз

Украіна і Малдова атрымалі статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз

Украіна і Малдова атрымалі статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз. Такое рашэнне было прынята 23 чэрвеня на саміце ЕС у Бруселі. У Еўрасаюзе падкрэсліваюць, што гэта "магутны палітычны сігнал", выказванне падтрымкі таму ж Кіеву, які стрымлівае агрэсію Расіі. І папярэджваюць, што "шлях у ЕС можа быць доўгім".

Статус кандыдата патрабуе ад яго ўладальніка гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства з агульнаеўрапейскім. Ад той жа Украіны чакаюцца рэформы, узмацненне барацьбы з карупцыяй, дэалігархізацыя і г. д.

Акрамя Украіны і Малдовы заяўку падавала і Грузія. Але ёй толькі паабяцана еўрапейская перспектыва, патрабуецца выкананне шэрагу ўмоў.

Раней Еўрапарламент большасцю галасоў падтрымаў наданне Украіне і Малдове статусу кандыдатаў. У рэзалюцыі згадваецца і Беларусь. Там напісана, што большасць беларускага народа, як і народа Украіны, Малдовы і Грузіі, дэманструе “імкненне жыць у свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай краіне” і “выступае супраць рэжыму Лукашэнкі, які падтрымліваецца Расіяй”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі