Украіна пагадзілася аплаціць выдаткі за вяртанне самалёта "Белавіі"

 Украіна пагадзілася аплаціць выдаткі за вяртанне самалёта "Белавіі"

Украінскі бок пагадзіўся камменсаваць авіякампаніі "Белавія" выдаткі па вяртанні самалёта ў аэрапорт "Жуляны". Пра гэта 2 лістапада паведаміў гендырэктар беларускай авіякампаніі Анатоль Гусараў.

Па яго словах, пытанне будзе вырашанае бліжэйшым часам. "Мы пачалі лічыць суму, цяпер ідзе працэс перамоваў: нейкія выдаткі яны бяруць на сябе, гэта значыць не выстаўляюць нам рахунак. Калі гэта будзе канчаткова вызначана, будзе сфармаваны кошт шкоды. Але магу сказаць, што гэта невялікая сума", — цытуе БЕЛТА заяву Гусарава.

Інцыдэнт з самалётам "Белавіі", які адбыўся 21 кастрычніка, на думку Гусарава, зусім не ўкладаецца ў рамкі міжнароднага авіяцыйнага права.

Дзеянні ж самога беларускага экіпажа былі абсалютна парвільнымі, мяркуе дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Уладзімір Косцін.

"Экіпаж у дадзенай сітуацыі дзейнічаў правільна, таму што па ўсіх міжнародных дакументах ён абавязаны выконваць каманды дыспетчара, тым больш паветраны карабель знаходзiўся ў паветранай прасторы Украіны. На сённяшні дзень няма ніякай рэакцыі з боку Украіны", — падкрэсліў дырэктар дэпартамента. На яго думку, украінскі бок павінен прынесці прабачэнні, бо былі парушаныя ўсе міжнародныя канвенцыі.

Косцін дадаў, што Беларусь не мае прэтэнзіяў да авіяцыйнага кіраўніцтва Украіны, бо разумее, што дыспетчары выконвалі каманду вышэйшага кіраўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі