Украіна працягвае на ўсялякі выпадак мінаваць мяжу з Беларуссю

Беларуска-украінская мяжа

Беларуска-украінская мяжа / ukrinform

Украіна працягвае мацаваць мяжу з Беларуссю, а таксама пункты пропуску, расказаў у эфіры тэлемарафону "Адны навіны" спікер Дзяржпамежслужбы Украіны Андрэй Дземчанка.

"Беларускі кірунак прыярытэтны для Украіны ў плане бяспекі. На шчасце, па той бок мяжы не фіксуецца якіх-небудзь дзеянняў, якія стваралі б пагрозу Украіне цяпер", — адзначыў Дземчанка.

Ён дадаў, што Расія не мае ў Беларусі дастатковай колькасці сваіх падпадзелаў і тэхнікі, каб ужыццявіць паўторнае ўварванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі