Украіна становіцца на шлях лібертарыянства — гэта добра?
У падмурку ідэалогіі партыі Уладзіміра Зяленскага “Слуга народу” ляжыць... лібертарыянства. Такую заяву зрабіў прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Вярхоўнай Радзе Руслан Стэфанчук. Па яго словах, у адпаведнасці з гэтай “лібертарыянскай ідэялогіяй” новае кіраўніцтва і плануе змяняць эканамічную мадэль Украіны.
Што такое лібертарыянства і да чаго яно можа давесці? Якой будзе эканоміка, змененая ў адпаведнасці з “лібертарыянскай ідэялогіяй”? Ці не прывядуць такія змены да змен стасункаў паміж Беларуссю і Украінай?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст, экс-кандыдат у прэзідэнты, паслядоўны прыхільнік лібертарыянства Яраслаў Раманчук.