Украінцы вярнулі ў Расію ўсіх палонных дэсантнікаў

Паводле яго слоў, якія пераказвае РБК, перадача дэсантнікаў на пункце пропуску ў Белгародскай вобласці стала магчымая дзякуючы няпростым перамовам. 

Нагадаем, што 26 жніўня Служба бяспекі Украіны паведаміла пра затрыманне ў Данецкай вобласці групы з дзесяці расійскіх дэсантнікаў. Гэта вайскоўцы кантрактнай 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, якая базуецца ў Кастраме і Іванаве. Як паведамлялі ўкраінскія СМІ, на допытах высветлілася, што вайскоўцаў накіравалі ў Растоў-на-Доне за тыдзень да таго. У склад групы ўваходзілі 350-400 чалавек. Затрыманыя былі апранутыя ў ваенную форму расійскага ўзору без знакаў адрознення. 

Пазней у Мінабароны РФ заявілі, што вайскоўцы перайшлі мяжу выпадкова падчас патрулявання. 

На прэс-канферэнцыі ў Кіеве 27 жніўня дэсантнікі патлумачылі, што даведаліся пра знаходжанне на тэрыторыі Украіны ўжо пасля затрымання. 

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі