Украінец незаконна выносіў з Беларусі 100 ордэнаў і медалёў
Гомельскія мытнікі спынілі спробу кантрабанды прадметаў фалерыстыкі на пункце пропуску "Новая Гута", паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Праз мяжу з Беларусі пешшу ішоў грамадзянін Украіны. Ён выбраў "зялёны" калідор, дзе не трэба дэклараваць тавары.
Аднак пры кантролі ягонага багажу мытнікі выявілі 100 ордэнаў, нагрудных знакаў і медалёў без пасведчанняў ды іншых дакументаў да іх.
Экспертыза выявіла, што 35 узнагародаў лічацца культурнымі каштоўнасцямі.
На ўкраінца пачалі адміністрацыйную справу. Яму пагражае штраф — да 960 рублёў (30 базавых велічыняў). Ордэны і медалі канфіскаваныя да рашэння суда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.