Украінец вырабіў навагоднюю ёлку з шакаладу
10-кілаграмовую шакаладную ёлку вышынёй у 1 метр вырабіў украінскі кандытар Валянцін Штэфан'е ў кавярні свайго роднага горада Ўжгарада. Над ёй ён працаваў 12 гадзінаў запар: спачатку вырабляў дэталі, а пасля чатыры гадзіны іх збіраў. Як паведамляе УНІАН, навагодняя ёлка складаецца з маленькіх Эйфелевых вежаў, якія афарбаваныя ў зялёны колер. Прадаваць свой твор кандытар не збіраецца.