Украінская апазіцыя: Януковіч спрабаваў збегчы ў Расію
Пра гэта заявіў новы кіраўнік Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.
Паводле Турчынава, Януковіч спрабаваў сесці ў самалёт, які павінен быў ляцець у Расію, але яго спынілі памежнікі, інфармуе Zn.ua. Цяпер адхілены ад прэзідэнцтва Януковіч “хаваецца недзе ў Данецкім рэгіёне”, сказаў новы спікер украінскага парламенту.
Турчынаў дадаў, што экс-генпракурор Віктар Пшонка і экс-міністр прыбыткаў і сбораў Аляксандр Кліменка спрабавалі перайсці мяжу з Расіяй у Данецкай вобласці, але ім гэта не ўдалося.
“Іх спрабавалі затрымаць, але са стральбой аховы яны адбіліся”, — заявіў Аляксандр Турчынаў.