Украінская канкурсантка Еўрабачання падала фальшывую даведку пра паездку ў Крым
Ва Украіне выбухнуў скандал з пераможцай нацыянальнага адбору на Еўрабачанне.
Спявачка Аліна Паш (Alina Pash) у 2014 годзе наведвала анексаваны Крым. Правілы адбору ва Украіне забараняюць удзел артыстам, якія незаконна наведвалі анексаваны паўвостраў. Аліна Паш падала дакумент, які сведчыў, што яна праязджала ў Крым праз украінскі КПП — то бок, законна.
Аднак Дзяржаўная памежная служба Украіны заявіла, што не выдавала спявачцы такі дакумент, паведамляе hromadske.ua.
Вынікі нацыянальнага адбору на Еўрабачанне ва Украіне могуць быць ануляваныя.
Дарэчы, адным з фіналістаў украінскага конкурсу быў брастаўчанін Майкл Соўл.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.