Украінская міліцыя затрымала 58 удзельнікаў пратэстаў у Чаркасах

Пра гэта паведамляе news.liga.net са спасылкай на прэс-службу міліцыі. Міліцыянты пачалі крымінальныя справы за масавыя беспарадкі і супраціў прадстаўнікам праваахоўных органаў.



Раней паведамлялася, што мітынгоўцы ў Чаркасах праніклі ў будынак абласной адміністрацыі. Разбіўшы некалькі шыбаў, актывісты залезлі ў памяшканне з боку абласнога савета. Пазней міліцыя выціснула пратэстоўцаў з памяшкання дзяржадміністрацыі, а  ўнутры будынка забарыкадаваліся праваахоўнікі.



Фота — city.ck.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі