Украінская мытня заблакавала 10 тон гуманітарнай дапамогі для Майдана
Цёплая вопратка, спальныя мяшкі, раскладныя ложкі, перавязачныя матэрыялы і іншыя рэчы былі сабраныя за тыдзень у розных польскіх гарадах.
Хоць "гуманітарка" і пераехала польска-ўкраінскую мяжу, але на Майдан да гэтага часу не патрапілі. Як інфармуе УНІАН, мытная служба Украіны заблакавала кантэйнер.
Польскі бок здзіўлены ўкраінскімі мытнымі працэдурамі і сцвярджае, што арганізуючы афіцыйную гуманітарную дапамогу Майдану, выконваў усе правілы ўкраінскага боку. "Гуманітарку" перавезлі на склад дабрачыннага фонду, на які адрасаваны транспарт.
Каб трапіць да людзей на Майдан, гуманітарная дапамога павінна, акрамя мытнай праверкі, атрымаць згоду васьмі ўкраінскіх міністэрстваў.
Дарэчы, на складзе, куды адправілі дары з Польшчы, на растаможванні ўжо 5 месяцаў чакае гуманітарная дапамога з Галандыі.
Фота — unian.net