Украінскі прэм'ер паказаў журналістам свой унітаз (відэа)
Арсень Яцанюк правёў экскурсію па сваёй кватэры. Відэаэкскурсія выкладзеная ў інтэрнэт.
Найперш ён запрасіў паглядзець прыбіральню — каб журналісты пабачылі, што ў яго не залаты ўнітаз.
Паведамляецца, што сям'я Яцанюка неаднаразова прымала грамадскіх актывістаў і журналістаў у сябе ў двары ў Новых Пятроўцах. Зараз, каб эканоміць час на дарогу на працу, Яцанюк з сям'ёй перабраўся ў гарадскую кватэру, набытую яшчэ 10 гадоў таму.