Украінскія сілавікі захапілі "міністра абароны" сепаратыстаў (фота)

Да сённяшняй ночы баевікі ўтрымлівалі будынак горсавета, перакрывалі барыкадамі вуліцы. Аднак украінскія сілавікі правялі антытэрарыстычную аперацыю. У выніку, адзін баевік быў забіты, двое ўзятыя ў палон. Сярод палонных апынуўся баевік, які называе сябе "міністрам абароны" так званай "Данецкай народнай рэспублікі". Менавіта яго падазраюць у нядаўнім атручванні некалькіх украінскіх вайскоўцаў.



Сепаратысты сцвярджалі, што іх пазіцыі атакавалі байцы "Правага сектару" ці "чорныя чалавечкі". Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў у каментары сайту censor.net.ua адзначыў, што падчас аперацыі асабліва адзначыліся байцы батальёна асаблівага прызначэння "Азоў" МУС і 72-й механізаванай брыгады Міністэрства абароны.


 

Фота — ria.ru і з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі