Украінскія СМІ: Януковіч пакінуў Кіеў

Пра гэта паведамляе zn.ua са спасылкай на крыніцу ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША. Паводле неназванай крыніцы, такую інфармацыю перадаў кіраўнік украінскага МЗС Леанід Кажара. У Харкаве Януковіч нібыта прыме ўдзел “у нейкай сустрэчы”.



22 лютага ў Харкаве пройдзе З’езд дэпутатаў усіх узроўняў Паўднёва-ўсходніх абласцей, Севастопаля і Крыма.



Тым часам ў аэрапорце Харкава не пацвярджаюць інфармацыю пра тое, што да іх прыляцеў самалёт Віктара Януковіча. Прэзідэнцкі борт не прызямляўся ў Харкаве, паведамілі ИТАР-ТАСС у аэрапорце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі