Украінскія вайскоўцы адрэзалі "данецкіх" баевікоў ад "луганскіх"

Гэта Краснагораўка і Стараміхайлаўка. Байцы Нацыянальнай гвардыі ўмацоўваюць агнявыя пазіцыі ў раёне Антрацыту, падтрымліваюць парадак, выяўляюць і нейтралізуюць рэшткі фармаванняў баевікоў у нядаўна вызваленаму Краматорску, інфармуе сайт Слово і Діло.

Цягам апошніх сутак баевікі 7 разоў абстралялі аэрадром Луганску з установак “Град”. Таксама сепаратысты неаднаразова абстрэльвалі пазіцыі і блокпасты ўкраінскіх сілавікоў у населеных пунктах Аўдзееўка, Пяскі, Мар’інка, Мануйлаўка, Сцяпанаўка, Чырвонапартызанск.

За мінулую ноч стратаў сярод украінскіх вайскоўцаў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі