Украінскія вайскоўцы трапілі ў Крыме ў два расійскія дэсантныя катары

У Крыме, ілюстрацыйнае фота

У Крыме, ілюстрацыйнае фота / "Радио Свобода"

У ноч на пятніцу ўкраінскія вайскоўцы паспяхова атакавалі ў акупаваным Крыме два расійскія хуткасныя дэсантныя катары. Пра гэта піша hromadske са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны. Вядома, што гэта адбылося ў пасёлку Чарнаморскае. Іншых дэталяў пакуль няма. У Мінабароны Расіі кажуць, што перахапілі ў Крыме два ўкраінскія беспілотнікі. Яшчэ адзін знішчылі над тэрыторыяй Тульскай вобласці.

Тым часам сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняй атакі УСУ на акупаваны горад Скадовск ў Херсонскай вобласці. Як піша Telegram-канал ASTRA, у выніку ўдару разбураны будынак вайсковага следчага ўпраўлення СК РФ. У гэтым двухпавярховым будынку знаходзіліся расійскія вайсковыя следчыя. Паводле звестак ASTRA, 10 чалавек загінулі і яшчэ 11 параненыя.

Украинские военные поразили в Крыму два российских десантных катера
Разбураны будынак ваеннага следчага ўпраўлення СК РФ у Скадовске / @astrapress

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі