Украінскія войскі дайшлі да цэнтра Луганска

"Ужо ў панядзелак нават у цэнтральную частку Луганска дайшлі некаторыя нашы падраздзяленні. Баі ідуць ужо на вуліцах горада", — перадае УНІАН словы Лысенкі. 

Дарэчы, у панядзелак батальён "Данбас" узняў украінскі сцяг над горадам Ілавайскі — апошнім ключавым пунктам на шляху ў Данецк. 

Тым часам Аляксандр Захарчанка, так званы "прэм'ер-міністр Данецкай народнай рэспублікі" заявіў расійскім СМ, што на перамовы з Кіевам пойдзе толькі пасля прызнання незалежнасці ДНР. Разам з тым ён адзначыў, што патрабаванні скласці зброю і закрыць мяжу з Расіяй — непрымальныя.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі