Ул. Беражкоў: Па матэрыялах публікацый "Прессбола" можа праводзіцца праверка
Найпапулярнейшае спартыўнае выданне краіны газета "Прессбол" заканчвае акцыю супраць рашэння выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта, які пазбавіў яе акрэдытацыі на Гульнях у Пекіне. Нагадаем, выканкам НАК прыняў гэтае рашэнне 28 лютага. Газету абвінавацілі ў тым, што яна стала "друкаваць публікацыі, якія абражаюць пачуцці алімпійскіх чэмпіёнаў і падрываюць дзелавую рэпутацыю НАКа".
На працягу двух месяцаў у падтрымку газеты выказаліся 100 выдатных беларускіх спартоўцаў. Аднак цяпер акцыя спыняецца. Галоўны рэдактар "Прессбола" Уладзімір Беражкоў так тлумачыць гэтае рашэнне:
"Гэта звязана з тым, што ў нас за гэты час выступіла сотня спартсменаў. Яны не проста казалі "я за!" ці "даеш акрэдытацыю!", яны аргументавалі сваю пазіцыю. У адказ на гэта не прагучала ніводнага аргумента. І я лічу, што ў гэтай сітауцыі працяг акцыі - бессэнсоўны".
Аднак Уладзімір Беражкоў не губляе надзеі, што незаконнае рашэнне выканкама НАК можа быць адмененае ў любую хвіліну, нават падчас Алімпіяды, бо такія выпадкі ўжо былі. Больш таго, ён дапускае, што па фактах публікацый газеты пра злоўжыванні чыноўнікаў цяпер можа праводзіцца праверка:
"Я дапускаю, што цяпер па матэрыялах публікацый "Прессбола" арганізаваная праверка. І па яе выніках можа быць прынятае нейкае рашэнне на самым версе".