Уладальнікам скутэраў і мапедаў давядзецца атрымаць вадзіцельскія правы
Асобную катэгорыю вадзіцельскіх правоў на кіраванне мапедам і скутэрам плануецца ўвесці ў Беларусі.
Як паведаміў старшы інспектар па спецыяльных даручэннях Упраўлення рэспубліканскай ДАІ Сяргей Комар, мяркуецца, што новая катэгорыя правоў будзе называцца "АМ". Яна спатрэбіцца для кіравання транспартнымі сродкамі, аднесенымі да мапедаў, у тым ліку і скутэрамі, інфармуе БЕЛТА.
Сяргей Комар адзначыў, што з 29 сакавіка 2011 года ў Беларусі давядзецца ўвесці новы ўзор вадзіцельскага пасведчання, паколькі з гэтай даты набываюць моц змены ў міжнародную канвенцыю аб дарожным руху.
Прапаноўваецца таксама адмяніць адзіную катэгорыю "Е" для кіравання ўсімі катэгорыямі транспартных сродкаў з прычэпамі і ўвесці асобныя катэгорыі "ВЕ", "СЕ", "ДЭ". Акрамя таго, у новым узоры вадзіцельскага пасведчання будзе прысутнічаць подпіс яго ўладальніка.