Улады Барысава перашкаджаюць працы назіральніка
У Барысаве ўлады чыняць перашкоды ў працы назіральніка Алега Мацкевіча. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё Сяргей Салаш, кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Змітра Бабіцкага. Некалькі дзён таму Алег Мацкевіч спрабаваў зарэгістравацца назіральнікам у раённую камісію горада Барысава. Неабходная колькасць подпісаў для рэгістрацыі — 10, Мацкевіч сабраў 13. Аднак актывісту ў рэгістрацыі адмовілі.
Старшыня барысаўскай раённай выбарчай камісіі Мікалай Зелянкевіч адмову патлумачыў тым, што "у камісію паступіла дзве заявы ад двух груп выбарнікаў, у адной з якіх было 5, а ў другой — 8 подпісаў выбарнікаў. А паводле Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, заява павінна быць падпісаная не менш як 10 выбарнікамі."
"Вядома, ніякіх двух асобных групаў выбарнікаў няма. Ёсць заява, падпісаная выбарнікамі на двух аркушах і зарэгістраваных, вядома ж, адначасова ў раённай камісіі. 25 лютага мы дадаткова сабралі 10 подпісаў — ужо на адным аркушы. Няма куды падзецца — Мацкевіча зарэгістравалі.
Але тут узніклі новыя праблемы — поўная адмова ў прадстаўленні Мацкевічу інфармацыі па выбарчым працэсе ў Барысаве і ўпартае нежаданне яго бачыць у памяшканні раённай камісіі ў зручны для назіральніка час", — сказаў Сяргей Салаш.