Улады хочуць ліквідаваць "Таварыства беларускай мовы" — зноў пацерпяць СМІ

“Таварыства беларускай мовы” / "ВКонтакте"
“Таварыства беларускай мовы” / "ВКонтакте"

"Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" можа быць ліквідавана ўжо праз тыдзень. Міністэрства юстыцыі падало пазоў з патрабаваннем аб ліквідацыі аб'яднання, а ў Вярхоўным судзе паведамілі дату яго разгляду — 27 жніўня.

Пра тое, што Мінюст палічыў падставай для ліквідацыі "таварыства", пакуль невядома. Вядома, што ў арганізацыі праводзілася пазапланавая праверка, а ў ліпені ў офісе і ў яго кіраўнікоў прайшлі ператрусы.

Калі ў Вярхоўным судзе захочуць ліквідаваць ТБМ, гэтае рашэнне будзе канчатковым і ўступіць у сілу неадкладна. Ліквідуюць як рэспубліканскае аб'яднанне, так і яго рэгіянальныя арганізацыі.

Як нагадвае Reform.by, ТБМ з'яўляецца заснавальнікам двух газет: "Новы час" і "Наша слова". У выпадку ліквідацыі ТБМ як юрыдычныя асобы, устаноўленыя ім сродкі масавай інфармацыі таксама будуць зачыненыя.

"У нас ілюзій няма: калі рашэнне палітычнае вынесенае, значыць нас чакае закрыццё", — яшчэ раней заявіла старшыня "таварыства" Алена Анісім. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі