Улады Венецыі рыхтуюць новы падатак для турыстаў

Улады Венецыі рыхтуюць новы падатак для турыстаў

Улады Венецыі рыхтуюцца ўвесці новы падатак для турыстаў. Збор носіць назву tassa di sbarco, што ў даслоўным перакладзе азначае: падатак за магчымасць сысці на бераг. У залежнасці ад сезону падатак будзе складаць ад 2,50 да 5 еўра з чалавека, паведамляе Deutsche Welle.

Пошліна прадугледжаная праектам італьянскага бюджэту на 2019 год. Яна будзе ўжывацца ў дачыненні да пасажыраў круізных лайнераў, якія прыбываюць у тэрмінал Марыцціма, размешчаны параўнальна недалёка ад гістарычнага цэнтра Венецыі. Аднак венецыянскія ўлады хочуць браць гэтую пошліну і з тых гасцей горада, якія дабіраюцца да яго цягніком, аўтамабілем і нават самалётам.

Канчаткова ўсе дэталі, звязаныя з новым зборам, пакуль не распрацаваныя. Мяркуецца, што спаганяць яго будуць з авіякампаніяў і аператараў аўтобусных і паромных перавозак. А тыя аўтаматычна ўключаць надбаўку ў кошт свайго квітка.

Штогод Венецыю наведвае каля 25 млн турыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі