Уладзімір Праснякоў-малодшы заспяваў па-беларуску (відэа)

Песню "Спі, малы сакол" стварыў кампазітар Раман Козыраў на словы паэта ХІХ стагоддзя Янкі Лучыны. Яна была напісаная для юнага беларускага выканаўца Рамана Валазнёва, які планаваў удзельнічаць у песенным конкурсе на "Славянскім базары". Але хлопец не змог там выступіць, бо яму яшчэ не споўнілася 18 гадоў.



Раман Валазнёў распавёў газеце "Аргументы и факты", што Праснякоў сам прапанаваў праспяваць песню ўдваіх. Акрамя таго, расійскі спявак вырашыў спяваць гэтую песню разам са сваёй жонкай — Наталляй Падольскай, ураджэнкай Магілёва.



Раман Валазнёў і Уладзімір Праснякоў пазнаёміліся ў 2009 годзе. Беларус быў удзельнікам конкурсу "Дзіцячая "Новая хваля", дзе заняў 2-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі