Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку

30 жніўня Уладзімір Пуцін затэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку. Ён павіншаваў кіраўніка Беларусі з днём нараджэння: сёння Лукашэнку спаўняецца 61 год.

Як інфармуе прэс-служба Крамля, кіраўнікі дзяржаваў пацвердзілі узаемны настрой на далейшае ўсебаковае развіццё расійска-беларускіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва. Таксама яны абмеркавалі графік двухбаковых кантактаў на будучыню.

У віншавальнай тэлеграме, якую Пуцін даслаў беларускаму калегу, адзначаецца: "Бясспрэчны Ваш асабісты ўнёсак ва ўмацаванне саюзніцкіх адносін паміж нашымі краінамі, паскарэнне інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. Разлічваем на далейшае развіццё ўсяго комплексу двухбаковых сувязяў, нарошчванне партнёрскага ўзаемадзеяння ў міжнародных справах".

Фота: ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі