Уладзімір Зяленскі: Украіна разумее, што мы не ўвойдзем у NATO

Уладзімір Зяленскі: Украіна разумее, што мы не ўвойдзем у NATO

Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў Кіеве разумеюць немагчымасць уступіць у NATO, але разлічваюць на гарантыі бяспекі.

"Зразумела, што Украіна не з'яўляецца сябрам NATO, мы гэта разумеем, мы адэкватныя людзі. Гадамі мы чулі пра нібы адчыненыя дзверы, але ўжо пачулі, што нам туды не ўвайсці. Гэта праўда, і гэта трэба прызнаваць. Я рады, што наш народ пачынае гэта разумець і разлічваць на сябе і на нашых партнёраў, якія нам дапамагаюць", — заявіў прэзідэнт Украіны.

Разам з тым ён падкрэсліў, што Украіна працягне дамагацца перадачы сродкаў супрацьпаветранай абароны і самалётаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі