Уладзімір Зяленскі заклікаў зрабіць санкцыі супраць Расіі больш жорсткімі

Уладзімір Зяленскі / Reuters
Уладзімір Зяленскі / Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў зрабіць санкцыі супраць Расіі больш жорсткімі. Падставай стаўся пажар на Запарожскай АЭС, які пачаўся праз атаку расійскай арміі. 

Паводле яго слоў, "расійскія танскисты ведалі, што абстрэльваюць". Зяленскі прызнаўся, што Украіна перажыла ноч, якая магла спыніць гісторыю яго краіны і гісторыю ўсёй Еўропы.

Гэтай ноччу ён быў на сувязі з лідарамі сусветных дзяржаў. І яшчэ раз звярнуўся да іх — заклікаў увесці новыя санкцыі супраць Расіі і ўсё ж закрыць неба над Украінай для палётаў. Толькі гэта, перакананы Зяленскі, "можа гарантаваць, што Расія не будзе біць хоць бы ракетамі і авіябомбамі па атамных аб'ектах". Ва Украіне, нагадаў ён, знаходзіцца 15 атамных аб'ектаў, "а ў расійскіх вайскоўцаў дарэшты адбітая памяць пра Чарнобыль, пра гэтую сусветную трагедыю".

Уладзімір Зяленскі таксама звярнуўся да расіянаў, нагадаў ім пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС. Ён папрасіў іх выйсці на вуліцы гарадоў і казаць, што "хочаце жыць, што вы хочаце жыць на зямлі без радыяцыйнага заражэння".

"Радыяцыя не ведае, дзе Расія, не ведае, дзе межы вашай радзімы", — звярнуўся да грамадзян суседняй краіны прэзідэнт Украіны.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі