Уначы 2 снежня ў Беларусі будзе да -16
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
У пятніцу, 2 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца ўсходні, слабы да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 7-12 ніжэй за нуль, пры праясненнях чакаецца да -16, па паўднёвым захадзе краіны будзе 3-6 марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць 1-7 са знакам "мінус".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.