Уначы ў аўторак у Беларусі будзе да двух градусаў марозу
Туманная раніца
У аўторак, 22 кастрычніка, невялікія кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна на паўночным захадзе Беларусі. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабыя туман і галалёд уначы і раніцай у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 на паўднёвым усходзе краіны да +10 на паўночным захадзе (у Мінску — ад +3 да +5), у дзённыя гадзіны — 10-16 цяпла (у сталіцы — ад +12 да +14, на Брэстчыне — да +18 градусаў).
У сераду ападкі таксама магчымыя толькі месцамі па краіне. Уначы прагназуецца ад 0 да +8, удзень — 8-15 цяпла.
У чацвер — пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны — ад -2 на поўдні да +6 на поўначы, у дзённыя гадзіны — ад +7 да +13 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.