Уначы ў аўторак у Гомельскай і Магілёўскай абласцях будуць замаразкі
Восень у Беларусі / З архіву Еўрарадыё
У аўторак, 11 кастрычніка, раніцай і ўдзень месцамі па Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі (0... -2), якія магчымыя на большай тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
У начныя гадзіны тэмпература паветра па краіне складзе ад +1 да +6 градусаў (у Мінску — ад +1 да +3), у дзённыя гадзіны — ад +9 да +14 (у сталіцы — ад +10 да +12 градусаў, на поўдні — да 16 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.