Уначы ў чацвер па паўночным усходзе Беларусі будзе да 10 градусаў марозу

Уначы ў чацвер па паўночным усходзе Беларусі будзе да 10 градусаў марозу

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 21 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы ў асобных раёнах прагназуецца невялікі кароткачасовы снег. Удзень пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдзе снег, мокры снег, месцамі будзе галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе ўначы няўстойлівы 2-7 метраў за секунду, днём паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца  ад 2 да 8 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях па паўночным усходзе — да 10 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад -6 да 0 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі