Уначы ў Мінскім раёне п’яны кіроўца “БМВ” спрабаваў уцячы ад ДАІ. Відэа
Уначы 23 чэрвеня ў Мінскім раёне п’яны кіроўца “БМВ” спрабаваў уцячы ад ДАІ. Пагоня за парушальнікам пачалася каля вёскі Ельніца і працягвалася на аўтадарозе “Мінск — Магілёў”. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Аляксандр Марчанка, даішнікі звярнулі ўвагу на тое, што легкавік рухаецца “з хаатычным манеўраваннем”. Кіроўца спыніцца адмовіўся і павялічыў хуткасць.
“БМВ” дагналі толькі праз некалькі кіламетраў — аўтамабіль з’ехаў на абочыну і спыніўся. Затрыманым аказаўся 31-гадовы жыхар сталіцы. Ён быў у стане алкагольнага ап’янення. У адносінах мужчыны склалі чатыры пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.