Уначы ў суботу ў Мінску будзе да 10 градусаў марозу
Зіма ў Беларусі / БЕЛТА
У суботу, 3 снежня, ападкі (снег, мокры снег) найперш прагназуюцца на захадзе Беларусі. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман у асобных раёнах і галалёдзіцу.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -4 да -10 градусаў (у Мінску — 8-10 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -1 да -6 (у сталіцы — ад -3 да -5 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.