Уначы з Беларусі ў Польшчу спрабавала прарвацца група з 35 мігрантаў

Уначы з Беларусі ў Польшчу спрабавала прарвацца група з 35 мігрантаў

Уначы 7 студзеня з Беларусі ў Польшчу спрабавала прарвацца група з 35 мігрантаў, паведамляюць польскія памежнікі. Здарэнне адбылося каля Чарэмшы. Мужчыны кідалі ў бок польскіх сілавікоў камяні і галіны дрэў.

За 6 студзеня нелегальна перайсці мяжу з Беларусі спрабавалі 18 чалавек (напярэдадні было 30). Раку Буг пераплыў грамадзянін Кыргызстана, якога затрымалі.

І калі ў Літву за мінулыя суткі мігранты з Беларусі не спрабавалі прарвацца, то латвійскія памежнікі развярнулі назад 63 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі