Упершыню ў мужчынскім еўракубкавым футбольным матчы суддзёй будзе жанчына
Упершыню ў мужчынскім еўракубкавым футбольным матчы суддзёй будзе жанчына, інфармуе прэс-служба УЕФА. Францужанку Стэфані Фрапар прызначылі на паядынак за Суперкубак Еўропы паміж "Чэлсі" і "Ліверпулем". Ён пройдзе 14 жніўня ў Стамбуле. Нядаўна Фрапар працавала ў фінале жаночага чэмпіянату свету, у якім сустракаліся зборныя ЗША і Галандыі.
Стэфані Фрапар будуць дапамагаць Мануэла Нікалозі і Мішэль О'Ніл.
At the 2019 #SuperCup in Istanbul, a female official will take charge of a major UEFA men's competition event for the first time ever.
— UEFA (@UEFA) 2 августа 2019 г.
Huge congratulations to Stéphanie Frappart and her predominantly female team of officials on the appointment https://t.co/KHrJiRAY7Q