Урад Іспаніі хоча адхіліць ад пасадаў усё кіраўніцтва аўтаномнай Каталоніі
Урад Іспаніі вырашыў выкарыстаць 155-ы артыкул канстытуцыі краіны і адхіліць ад улады ўсё кіраўніцтва аўтаномнага рэгіёну Каталоніі. Такое рашэнне было прынятае ў суботу, 21 кастрычніка. Прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой сказаў, што ўрад імкнецца аднавіць у рэгіёне законнасць, пасля чаго, не пазней як праз паўгода, там арганізуюць новыя выбары ў мясцовы парламент.
Рахой запэўнівае, што аўтаномія Каталоніі не будзе прыпыненая, а самакіраванне будзе адноўленая дзеля датрымання законнасці і правоў усіх каталонцаў, а не толькі прыхільнікаў незалежнасці.
Лідар Каталоніі Карлес Пучдэмон выступіў з тэлезваротам, у якім назваў рашэнне Мадрыда “замахам на дэмакратыю”. Ён сказаў, што імкненне іспанскіх уладаў кантраляваць усё грамадскае жыццё прыніжальнае для Каталоніі і несумяшчальнае з дэмакратычным падыходам.
На наступным тыдні ўсе прапанаваныя іспанскім урадам захады будуць разгледжаныя ў сенаце, які прыме канчатковае рашэнне па гэтым пытанні. Мяркуецца, што сенат падтрымае прапановы ўраду, перадае Еўраньюс.