Урад Літвы дэнансаваў пагадненне з Беларуссю аб памежным супрацоўніцтве

На літоўска-беларускай мяжы / delfi.lt
На літоўска-беларускай мяжы / delfi.lt

Урад Літвы дэнансаваў пагадненне з Беларуссю аб памежным супрацоўніцтве, паведамляе vrm.lrv.lt. У Вільні лічаць, што яго рэалізацыя "немагчымая ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі і не будзе магчымая ў бліжэйшы час".

Прычынай такога рашэння называюцца палітычная сітуацыя ў Беларусі пасля 2020 года, выкарыстанне рэжымам Аляксандра Лукашэнкі супраць краін ЕС мігрантаў і ўдзел РБ у вайне Расіі супраць Украіны.

Пагадненне Літвы з Беларуссю аб памежным супрацоўніцтве дзейнічала з 2006 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі