Ураган "Флорэнс" дасягнуў узбярэжжа ЗША (відэа)
Ураган "Флорэнс" дасягнуў усходняга ўзбярэжжа ЗША (штаты Паўночная і Паўднёвая Караліна). З'явілася відэа, знятае ва Уілмінгтане. Ураган, які называюць адным з самых небяспечных за апошнія гады, ужо аслабеў, але ў эпіцэнтры хуткасць ветру складае 150 кіламетраў за гадзіну (раней — 215 км/г). Пачаліся маштабныя паводкі. Без электрычнасці засталіся дзясяткі тысяч дамоў.
Улады падрыхтаваліся да стыхіі. У некаторых раёнах была аб'яўленая абавязковая эвакуацыя, ёй падлягалі каля мільёна чалавек.