"Уралкалій" пакуль не выходзіў са складу акцыянераў БКК

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання. Паведамляецца, што назіральная рада БКК можа быць скліканая неўзабаве, цяпер новы кіраўнік кампаніі ў замежнай камандзіроўцы.



Падкрэсліваецца, што ў афіцыйнай заяве "Уралкалія" "нідзе не сказана, што расійская кампанія выходзіць са складу акцыянераў: гаворка ідзе толькі пра спыненне продажаў праз Беларускую калійную кампанію.



Беларускі прадстаўнік адзначыў, што праблемы ў палітыцы продажаў беларускага і расійскага хлоркалія праз БКК назіраліся даўно".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі