Усе легіянеры пакідаюць баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" і вяртаюцца дадому
Усе замежныя гульцы пакідаюць баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" і вяртаюцца дадому. Адпаведная абвестка з'явілася 3 сакавіка на сайце клуба.
"Кіраўніцтва клуба і трэнеры доўга абмяркоўвалі з баскетбалістамі сітуацыю, якая склалася, у сувязі з узніклымі лагістычнымі праблемамі, якія тычацца авіязносін, іх стаўленнем да ўласнай бяспекі. І пагадзіліся, што ім лепш з'ехаць, бо ў такім стане каманда не можа разлічваць на эфектыўную працу", — гаворыцца ў паведамленні каманды.
У складзе "Цмокаў" засталіся толькі беларускія гульцы. Каманда заяўляе, што працягвае рыхтавацца да матчаў Адзінай Лігі ВТБ і чэмпіянату Беларусі.
З 24 лютага працягваецца ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Шэраг спартовых міжнародных арганізацый наклаў санкцыі на беларускіх і расійскіх спартоўцаў за ўдзел краін у агрэсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.